• ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СУПОЛКА «RэЗэрвацыЯ»

    Лакалізацыя камп'ютарных гульняў
    на беларускую і ўкраінскую мовы

Што такое МТГ «RэЗэрвацыЯ»?

 

Мы – група перакладчыкаў, якіх яднае агульная мэта: стварэнне якасных лакалізацый на беларускую і ўкраінскую мовы (так званых беларусізацый і ўкраінізацый).
За нашымі плячыма не толькі пераклад (лакалізацыя) гульняў, але і работа над сумежнымі праектамі (XVM, PROТанки), а таксама іх пастаянная падтрымка ў актуальным стане.
Калі вы хочаце ўзяць удзел у адным з нашых праектаў, заказаць у нас лакалізацыю ці рэдактуру або проста прапанаваць нешта цікавае, пішыце – мы заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва.

  • Legends of Eisenwald
    Легенды Айзэнвальда

    Арыгінальнай сумесь RPG і стратэгіі з тактычнымі пакрокавымі бітвамі і простай эканамічнай мадэллю. Гульню можна апісаць як «сімулятар вандроўнага рыцара».
    Беларусізацыя афіцыйна ўключана як ў саму гульню, так і ў яе дапаўненне.

  • World of Tanks

    Шырока вядомая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня, прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя.
    У абнаўленні 0.9.14 беларусізацыя і ўкраінізацыя афіцыйна ўключаны ў гульню. Наша каманда займалася падтрымкай і актуалізацыяй беларускага і ўкраінскага перакладаў па жнівень 2019 года.

  • World of Warships

    Шырока вядомая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў жанры марскіх бітваў на фоне гістарычных падзей першай паловы XX стагоддзя.
    У абнаўленні 0.5.5 беларусізацыя і ўкраінізацыя афіцыйна ўключаны ў гульню. Наша каманда займалася падтрымкай і актуалізацыяй беларускага перакладу па абнаўленне 0.7.11 уключна.

  • War Thunder

    Шматкарыстальніцкая анлайн-гульня, прысвечаная баявой авіяцыі, бранятэхніцы і флоту часоў Другой сусветнай і Карэйскай войнаў.
    У абнаўленні 1.71 беларусізацыя афіцыйна ўключана ў гульню. Наша каманда займалася падтрымкай і актуалізацыяй беларускага перакладу ў 2014–2019 гг.

  • Hollywood Animal

    Сімулятар галівудскага кінабізнесу 1930-х гадоў.
    Беларусізацыя афіцыйна ўключана ў гульню.

  • UFL

    Відэагульня ў жанры футбольнага сімулятара з сумленным (fair-to-play) гульнявым працэсам.
    З першага дня рэлізу гульні, які адбыўся 5 снежня 2024, беларусізацыя даступная ў гульні на Xbox і Playstation.

УВЕРХ